Каляндар з Уладзімірам Караткевічам
У Оршы выйшаў з друку каляндар на 2020 год, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Каляндар выпусціла Аршанская суполка Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
У аснову каляндара лягла паштоўка, прысвечаная Уладзіміру Караткевічу, якую выдалі Міхась Казлоўскі разам з Алесям Сярожкіным у 2010 годзе. Партрэт намаляваў мастак Г.Санькоўскі. Паштоўка тады пабачыла свет да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. А цяпер яна ўпрыгожыла і каляндар з арнаментам.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя
