Каманда Віктара Бабарыкі прапануе зняць пра яго фільм
«Мы ўпэўненыя: вам таксама ёсць, што расказаць», — кажуць ягоныя паплечнікі. «9 лістапада Віктару Бабарыку споўніцца 60 гадоў. Для фільма мы збіраем гісторыі, уражанні і эмоцыі ад беларусаў і беларусак. Хтосьці сябруе з Віктарам, хтосьці працаваў, а хтосьці ўпершыню пра яго пачуў тры гады таму. Мы ўпэўненыя: вам таксама ёсць што расказаць», — паведамляецца ў тэлеграм-канале Віктара Бабарыкі. Там жа прапануецца пісаць у бот тэлеграм-канала, калі ёсць ахвота паўдзельнічаць у стварэнні фільма.
Экс-старшыня Белгазпрамбанка і мецэнат Віктар Бабарыка 12 траўня 2020 года заявіў пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах. Яго каманда хутка сабрала 440 тысяч подпісаў. 18 чэрвеня 2020 года Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард, які ўзначальваў перадвыбарчы штаб, былі затрыманыя, калі везлі подпісы ў ЦВК. Віктара Бабарыку асудзілі на 14 гадоў калоніі па справе Белгазпрамбанка. Пакаранне ён адбывае ў калоніі ў Наваполацку.
Беларускае Радыё Рацыя