Кампанія «Філосаф_у_турме» прадстаўляе кнігу філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча



Кампанія «Філосаф_у_турме» прадстаўляе кнігу філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча «Адказваючы за сябе. Запіскі філосафа са шкодным характарам».

Гэтая кніга створана на аснове запісаў Уладзіміра Мацкевіча ў „Фэйсбуку”, якія публікаваліся як серыя разваг у перыяд з лютага па травень 2019 года.

Кніга выдадзена ў электронным фармаце і даступная для свабоднай запампоўкі на:

на сайце Лятучага ўніверсітэта http://fly-uni.org/otvechaja-za-sebja/
на сайце Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі https://clck.ru/ZBZRR
на Kamunikat.org    https://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=60970
на Літрэс https://clck.ru/ZBZPb

У снежні адбудзецца дзве прэзентацыі кнігі:

11 снежня а 18:00 у Вільні, вул. Вільняус 20

Кантакты для сувязі:

Аксана (адміністратар у Вільні) @Ax_Elef

Таццяна (каардынатар) @knehT

16 снежня ў 18:00 у Варшаве, Oleandrów 6/2

Кантакты для сувязі:

Віктар (адміністратар у Варшаве) @victorfox

Таццяна (каардынатар) @knehT

На прэзентацыях плануецца чытанне фрагментаў кнігі і выступленні беларускіх, літоўскіх і польскіх інтэлектуалаў, актывістаў, дзеячаў культуры.