Кампазітар Алег Молчан падаў у суд на спявачку Насту Шпакоўскую



Вярхоўны суд пачаў грамадзянскую справу па іску кампазітара Алега Молчана ў дачыненні да актрысы і спявачкі Насты Шпакоўскай аб спагнанні кампенсацыі ў 18 млн. рублёў у сувязі з парушэннем аўтарскага права падчас фестывалю „Re:Песняры”, які адбыўся ў Менску мінулай восенню.

Як паведаміў Алег Молчан, учора было прызначана першае слуханне, якое не адбылося, таму што адказчыца не прыйшла.

– Каб паказаць грамадскасці і музыкам, што працуе закон аб аўтарскім праве і што не трэба баяцца такіх момантаў, калі робяць незаконные перапрацоўкі, незаконна выконваюць. Не прыемна тое, што выконвалі песню ў знак павагі да «Песняроў», а мяне, «песняра», музычнага кіраўніка і аўтара, проста праігнаравалі.

Слуханне прызначана на сакавік. Як паведаміў адвакат кампазітара Аляксандр Самусеў: „За парушэнне аўтарскіх правоў прадугледжана крымінальная і адміністрацыйная адказнасць. У гэтым канкрэтным выпадку мы падаём у суд аб прыцягненні грамадзянкі Шпакоўскай да грамадзянскай адказнасці, прадугледжанай законам аб аўтарскім праве”.

Беларускае Радыё Рацыя. Паводле БелаПАН.

Фота budzma.by