Кампазітару Яўгену Петрашэвічу – 85 гадоў
85 гадоў споўнілася вядомаму гарадзенскаму кампазітару, беларускаму патрыёту Яўгену Петрашэвічу.
Нарадзіўся ён у вёсцы Падбараны, Мастоўскага раёна, на працягу сваёй творчасці ўвесь час папулярызуе хараство роднага краю, Панямоння, узвялічвае мінулае Беларусі.
Зусім нядаўна, ён стварыў цэлую нізку твораў, натхнёны працамі гісторыка Алеся Краўцэвіча:
– Перасыпаныя таксама такімі песнямі гістарычнага складу, як „Пахвала Вітаўту”, як „Песня маладых ваяроў”, пра Давыда Гарадзенскага – цэлы шэраг такіх песень, якія выконваліся. Таксама „Сказ пра Каложу” напісаў, паэтычна-музычную кампазіцыю, дзе я проста арыентаваўся на сваю інтуіцыю.
Кампазітар Яўген Петрашэвіч, стваральнік цікавага з артыстычнага гледзішча калектыва „Дударыкі” супрацоўнічаў са шматлікімі харамі, вакальнымі ды інструментальнымі групамі Гарадзеншчыны. Актыўна дапамагае ва ўсіх нацыянальна-культурных мерапрыемствах, што ладзяцца ў Гародні.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя