Каму належыць будучыня?



Сталічная кнігарня “Логвінаў” прэзентавала новую кнігу даследчыка беларускай літаратуры з Вялікабрытаніі “Рунь. Маладыя беларускія паэты ХХІ стагоддзя”.

mak

Нашаму карэспандэнту распавядае яе аўтар прафесар Арнольд Макмілін.

– Гэта мая апошняя кніжка. І я вельмі хацеў, каб яе прэзентацыя прайшла ў сталічным горадзе Беларусі. Для мяне вельмі важна бачыцца са сваімі сябрамі, бо я нядоўга буду ў Менску: пасля прэзентацыі еду ў Гомель. Таму прэзентацыя для мяне істотная з гэтага пункта гледжання.

makmilin_712

Пляцоўка кніжнага дома “ЛогвінаЎ” з’яўляецца адной з асноўных у Менску, дзе адбываюцца імпрэзы, арыентаваныя на недзяржаўныя міжнародныя літаратурныя і культурніцкія кантакты паміж Беларуссю і іншымі краінамі.

Поўны гук слухайце ў далучаным гукавым файле.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота kp.by