Kamunikat.org стварае ўласную відэатэку



Найбуйнейшая беларуская інтэрнэт-бібліятэка пачала ствараць сваю ўласную відэатэку

Цяпер літаратурныя творы можна не толькі прачытаць з электронных носьбітаў, але і паслухаць у чытанні аўтараў, і нават гэтых аўтараў пабачыць.

Кажа кіраўнік інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org Яраслаў Іванюк:

– Мы запрапанавалі нашым аўтарам, з якімі супрацоўнічаем ужо многа гадоў, каб яны проста самі сябе запісвалі на відэа чытаючы свае творы, фрагменты гэтых твораў. Навукоўцам мы прапанавалі, каб яны выступілі ў такіх відэалекцыях для нашых наведвальнікаў. Пазней мы ўсё гэта апублікавалі на „Камунікаце” і YouTube-канале і SoundCloud.

Цяпер на старонках інтэрнэт-бібліятэкі ўжо больш за 50 відэа, на якіх пісьменнікі чытаюць свае творы, а навукоўцы выступаюць з лекцыямі. Інтэрнэт-бібліятэка kamunikat.org існуе ўжо 21 год.

Беларускае Радыё Рацыя