Каmunikat.org у Слоніме
Стваральнік і адміністратар беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org Яраслаў Іванюк разам з беларускім бардам Віктарам Шалкевічам наведалі Слонім і сустрэліся з журналістамі і чытачамі “Газеты Слонімскай”.
Яраслаў Іванюк пазнаёміў слонімцаў з сайтам інтэрнэт-бібліятэкі, цікава распавёў пра дзейнасць гэтай бібліятэкі, як ёю карыстацца, якія перыядычныя выданні, кнігі, запісы дыскаў і г.д. сёння знаходзяцца на Kamunikat.org. Госць з Беластока шчыра падзякаваў рэдакцыі “Газеты Слонімскай” і “Слонімскага краю” за паразуменне і за тое, што своечасова дасылаюцца свежыя нумары гэтых выданняў на сайт. Яраслаў Іванюк таксама адказаў на шматлікія пытанні журналістаў.
Сустрэчу аздобіў бард Віктар Шалкевіч, які весяліў слонімцаў і гасцей сваімі песнямі і цікавымі жыццёвінкамі.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара