Навуковая канферэнцыя «Князь Уладзімір. Цывілізацыйны выбар Русі»
Пінская праваслаўная епархія запрашае студэнтаў ды выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Князь Уладзімір. Цывілізацыйны выбар Русі».
Канферэнцыя адбудзецца 15 лістапада на базе Пінскага педагагічнага каледжу. Працы неабходна даслаць да 15 кастрычніка, папярэдне звязаўшыся з епархіяй альбо каледжам.
Выкладчык гісторыі Аляксей Яроменка адзначыў, што прыняцце хрысціянства вывела Кіеўскую Русь у цывілізаваны свет:
– Сапраўды быў якасны скачок, які ўвёў варварскую Русь у сонм еўрапейскіх дзяржаў. Гэта ўнікальны выпадак. За два пакаленні Русь стала нароўні з самымі развітымі дзяржавамі, пераняўшы вялікую Візантыйскую культуру, перафарматаваўшы яе, Русь стала сапраўднай, паўнавартаснай дзяржавай.
На канферэнцыі ўдзельнікі абмяркуюць пытанні сучасных аспектаў цывілізацыйнага выбару князя Уладзіміра і выхаванне падлеткаў ды роля праваслаўя ў развіцці духоўна-маральных каштоўнасцяў грамадства.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота 1150russia.ru