Канферэнцыя памяці археолага, нумізмата Аляксандра Плавінскага
У Менску распачалася міжнародная навуковая канферэнцыя “Экспедыцыя працягласцю ў жыццё”. Яна прысвечаная памяці археолага, нумізмата Аляксандра Плавінскага.
Кажа яго сын археолаг Мікола Плавінскі:
– Канферэнцыя праходзіць у Нацыянальным гістарычным музеі. Канферэнцыя прысвечаная памяці беларускага археолага і нумізмата Аляксандра Мікалаевіча Плавінскага, які пайшоў з жыцця летась у ліпені. І на канферэнцыі ў нас прадстаўлена каля 120 дакладаў. Акрамя беларускіх дакладаў – гэта даклады калег з дзесяці краін. Гэта не толькі суседнія Літва, Польшча, Расея, Укараіна, але і Германія, Швецыя, Францыя, нават Канада.
Нямала польскіх археолагаў узяло ўдзел у канферэнцыі. Гэта збольшага спецыялісты па жалезным веку. Польская мова была на канферэнцыі адной з працоўных, таму і не спатрэбіліся перакладчыкі.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск