Канферэнцыя ТБМ “Лепшыя практыкі менеджменту спадычны”
У Менску пачалася навукова-практычная канферэнцыя “Нашы вякі – наша багацце. Лепшыя практыкі менеджменту спадычны”. Арганізатарам выступіла Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, якое святкуе 30-годдзе заснавання. У канферэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі культурніцкіх установаў, грамадскія дзеячы, навукоўцы, творцы, адмыслоўцы ў сфэры турызму, прадстаўнікі ўладаў і прадпрымальнікаў. Пра мэту сходу кажа намеснік старшыні ТБМ Дзяніс Тушынскі:
– Мэта гэтай канферэнцыі – абмяняцца пазітыўным досведам у сферы аховы спадчыны. Па-першае, тэарэтычным досведам. У нас ёсць вядомыя тэарэтыкі, прафесары, дактары навук, якія падрыхтавалі канцэптуальныя ідэі наконт аховы спадчыны, што трэба прынцыпова палепшыць, напрыклад, у сферы заканадаўства. Таксама абмяняцца канкрэтнымі рэцэптамі на лакальным тактычным узроўні.
Па выніках канфэрэнцыі будзе выдадзены зборнік. Арганізатары плануюць прыкласці ўсе намаганні, каб прэзентацыі лепшых практык у менеджменце спадычны сталі шматгадовымі і прывабілі замежных даследчыкаў, у тым ліку з Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя