Кансервацыя слонімскай сінагогі пачнецца летам 2020 года
Пра лёс слонімскай сінагогі вялі гутарку з кіраўніцтвам Слонімскага раёна дырэктар фонда габрэйскай спадчыны Майкл Мэйн, старшыня міжнароднай дабрачыннай арганізацыі «Дыялог» Артур Ліўшыц і ўнук былых слонімскіх габрэяў Саймон Каплінскі. Падчас сустрэчы ішла размова пра першыя крокі аднаўлення знакамітай сінагогі ў Слоніме, якая была пабудавана ў 1642 годзе.
Госці Слоніма паведамілі, што ў 2018 годзе было праведзена тэхнічнае абследаванне сінагогі. Пасля правядзення абследавання інжынеры паведамілі, што тэрмінова патрэбен рамонт даху. Цяпер ідзе абследаванне сцен і трэшчын сінагогі. А вясной 2020 года пачнуцца работы па яе кансервацыі.
Госці таксама звярнулі ўвагу на будучае выкарыстанне помніка архітэктуры: ці гэта будзе музей, ці нейкі культурны цэнтр, якія будуць прыцягваць турыстаў з усяго свету.
Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім