Канскі кінафестываль перанеслі на 6-17 ліпеня 2021 года



Канскі кінафестываль перанесены з вясны на лета 2021 года. Як паведамілі яго арганізатары, ён пройдзе 6-17 ліпеня. Першапачаткова планавалася, што ён пройдзе 11-22 траўня, як і ў ранейшыя гады.

 

У 2020 годзе знакаміты фестываль быў адменены з-за пандэміі, частка запланаваных да паказу стужак была прадэманстравана ў рамках іншых фестываляў і тэматычных паказаў у кінатэатрах. У 2020 годзе пры строгім захаванні супрацьвірусных мер прайшлі кінафестывалі ў Берліне і ў Венецыі.