Канцэрт Алеся Камоцкага пройдзе ў мястэчку Зялёны Бор пад Жодзінам



Экранны здымак з 2015-05-18 11_26_5219 траўня а 19.00 Літаратурна-музычная гасцёўня запрашае ў Зялёнаборскі Дом Культуры на канцэрт вядомага беларускага барда Алеся Камоцкага.

Канцэрт ладзіцца ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі „Будзьма беларусамі!”

Адміністрацыя мясцовага Дому Культуры запрашае на канцэрт усіх жадаючых. Уваход на мерапрыемства вольны.

Як адзначыў Валеры Гусеў, дырэктар Зялёнаборскага Дома Культуры, падобныя мерапрыемствы праводзяцца ў іх рэгулярна, на іх заўсёды вольны ўваход. «Мы заўсёды рады вітаць у нас кожнага з жыхароў нашага мястэчка, у тым ліку з суседняга горада Жодзіна,» – дадае Гусеў.

2000IMG_5544

Варта пры гэтым адзначыць, што адсутнасць зручных аўтобусных маршрутаў паміж гэтымі двума бліжэйшымі населенымі пунктамі (Жодзінам ды Зялёным Борам), на жаль, перашкаджае наведваць (у тым ліку з малымі дзецьмі) падобныя цікавыя мерапрыемствы шматлікім жодзінскім аматарам беларускага слова і культуры, творчасці беларускіх спевакоў ды музыкаў.

Жодзінскі ДК „БелАЗ”, на ўваходзе якога заўсёды можна ўбачыць распаўсюджаны ў постсавецкіх краінах культавы бальшавіцкі сімвал, помнік Леніну, у адрозненне ад Зялёнаборскага, на жаль, не праяўляе належнай актыўнасці ў правядзенні падобных культурніцкіх мерапрыемстваў, карысных для падтрымкі і развіцця паўнавартаснага беларускага асяроддзя ў рэгіёне ды выхавання новага пакалення адданых сваёй Айчыне грамадзянаў Беларусі.

Алесь Лета, Беларускае Радыё Рацыя, Жодзіна

Фота: Kraj.by і Аляксей Лапіцкі