Канцэрт гурта J:MOPC у Беластоку
18 гадоў таму
Беларускі гурт J:MOPC ладзіць сёння ў Беластоку акустычны канцэрт пад адкрытым небам. Выступ музыкі прымеркавалі да Дня маці, які адзначаецца ў Польшчы акурат 26 траўня.
Запрашае на імпрэзу лідар гурта – Уладзімір Пугач:
– Усіх вітаю. Рады вас праінфармаваць, што 26 траўня ў Беластоку адбудзецца акустычны канцэрт гурта J:MOPC. Прыходзьце, калі ласка. Музей Альфонса Карнага а 18-й.
Нагадаем, што акустычны канцэрт гурта J:MOPC адбудзецца ўвечары 26 траўня а 18 гадзіне ў дворыку Музея скульптуры Альфонса Карнага, па вуліцы Свентнаянскай, 17. Кошт уваходу – сімвалічныя 14 злотых.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя