Канцэрт і Спеўны сход з Сержуком Доўгушавым у Гданьску



21 лістапада ў Культурна-асветніцкім цэнтры Oblackie Сяржук Доўгушаў возьме ўдзел у святой Імшы на беларускай мове, дзе прадставіць беларускія рэлігійныя спевы у акампанеменце колавай ліры. Пасля (у 16:00) правядзе «Спеўны сход», падчас якога госцi змогуць убачыць i пачуць традыцыйныя беларускія народныя інструменты, а таксама разам вывучыць і праспяваць беларускія песні.

Дата: 21-га лістапада. Час: Імша – 14:15, «Спеўны сход» – 16:00.

Месца: Oblackie Centrum Edukacji i Kultury, Elżbietańska 9/10, 80-894 Gdańsk, Польшча.

Сяржук Доўгушаў – вядомы этна-музыка і папулярызатар беларускага фальклору, спявак, этнограф, настаўнік і творца розных культурных праектаў, арганізатар шматлікіх музычных фэстаў, лідар гурта Vuraj.

З’яўляецца iніцыятарам грамадскай ініцыятывы «Спеўны сход» – песенных спатканняў, праграма каторых заснавана на традыцыйных беларускіх абрадах і песнях.

Пасля выезду з Беларусі ў 2021 годзе, працягвае сваю справу па-за межамі краіны.

Уваход вольны.