Канцэрт і выстава для землякоў
Калектыў Слонімскага драматычнага тэатра цікава і разнастайна адзначыў 14 кастрычніка – Дзень працаўнікоў культуры, Дзень маці і Пакровы.
У гэты дзень на сцэне тэатра адбылося два канцэрты менскага спевака Сяргея Славянскага. А ў файе тэатра была наладжана выстава юных мастакоў з Жыровіцкай дзіцячай школы мастацтваў пад назвай “Свет вачыма юных мастакоў”.
Хлопчыкі і дзяўчынкі вынеслі на суд гледачоў свае лепшыя мастацкія творы. Найперш, гэта карціны і малюнкі, на якіх адлюстраваны Жыровіцкі манастыр, Свята-Праабражэнская царква ў Міроніме, вясковыя краявіды і землякі.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара