Канцэрт Кацярыны Ваданосавай у Варшаве
17 гадоў таму
У суботу, 23 верасня, Кацярына Ваданосава выступіць з незвычайным канцэртам пад назвай «Край», з удзелам Аляксандры Канафальскай — SandArt-мастачкі, што ўваходзіць у дзясятку лепшых мастакоў па пяску ў свеце.

Дата: 23 верасня. Час: 19:00 (уваход — 18:00). Месца: Klub Scena Chmielna, ul. Nowy Świat 27A, Warszawa.
У канцэрце прымуць удзел:
• Кацярына Ваданосава — вакал, духавыя
• Ганна Лепяшкевіч — цымбалы
• Васіль Ярмоленка — гітара
• Стэфанія Ваданосава — скрыпка
• Аляксандра Канафальская — пескаграфія
Квіткі:
• 80 зл. у папярэднім продажу
• 100 зл. у дзень канцэрту
Дзецям да 10 гадоў уваход вольны.
Арганізатары
