Канцэрт Маргарыты Ляўчук у Празе
Беларуская оперная зорка Маргарыта Ляўчук выступіла з канцэртам у Празе ў канцэртнай залі Пражскага сімфанічнага аркестру. Выступ адбыўся ў канцэртнай залі Пражскага сімфанічнага аркестру — касцёле Сьвятых Шымана і Юды. Канцэрт, арганізаваны беларускай дыяспарай у Чэхіі 7 ліпеня, адбыўся пад патранатам мэра Прагі Здэнака Гржыба. На фартэпіяна спявачцы акампаніяваў вядомы чэшскі джазавы піяніст Ондржэй Кабрна.
svaboda.org
