Канцэрт Пятра Клюева перапыніў АМАП



У цэнтры Менску, у падземным пераходзе адбыўся канцэрт Пятра Клюева, які нядаўна з вялікім поспехам выступіў на ўраінскім шоў X – фактар. Выканаўца праспяваў некалькі песнь, аднак супрацоўнікі АМАПУ праз 25 хвілін пасля пачатку прымусілі спыніць імпрэзу.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Гэта адбылося на песні на верш Генадзя Бураўкіна „Асцярожна, лістапад”.

Тым не менш, спявак задаволены канцэртам. „Я зрабіў сваю справу, сваё пакліканне – спяваць людзям, даваць ім радасць, несці беларускую мову, беларускую культуру,” – сказаў Пётр Клюеў.

– На жаль, нас спынілі праваахоўныя органы. Але ўражанні пазітыўныя, людзі светлыя, у нас добрая нацыя. Я пабачыў сотні добрых, светлых людзей, якія праходзілі побач. Я бачыў іх позіркі, я адмыслова глядзеў ім у вочы. І гэта для мяне было проста мегапазітыўнае перажыванне. Я ўдзячны менчукам за актыўнасць, за тое, што адмыслова прыйшлі на гэты выступ. Дзякуй усім! Яшчэ раз прашу і заклікаю: любіце Беларусь, беларускую мову, культуру, нашу музыку!

А ўвечары 8-га кастрычніка Пётра Клюеў і яго гурт „Амплітуда смеласці” дасць канцэрт у менскім клубе „Графіці”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара