Канцэрт Reliktа ў Берасці



Уладальнікі ўзнагарод “Артыст года” і «Лепшы рок-альбом» гурт Relikt дадуць у Берасці 8 снежня канцэрт з найлепшых песень за ўсю гісторыю існавання каманды.

Жыхары і госці горада над Бугам змогуць аднымі з першых пачуць са сцэны кампазіцыі з найноўшага дыска “Дрэва жыцця”. Таксама ў праграме хіты з неаднаразова адзначаных экспертамі альбомаў “Лекавыя травы” і “Куфар”.

Кожны слухач знойдзе ў песнях Relikt нешта роднае і блізкае – сваё.

У “Лекавых травах” – гэта гаючая энергія народных песень з розных куткоў Палесся, а таксама хараство, увасобленае ў кампазіцыях, складзеных паводле твораў класікаў беларускай літаратуры.

У “Куфры” – сапраўдныя скарбы, багацце стыляў, эмоцыяў і настрояў: ад футбольнага гімна да вытанчанага джаза.

У “Дрэве жыцця” – саму сутнасць чалавечага існавання, перададзеную моваю рок-музыкі.

Што: Сольны канцэрт Re1ikt Дзе: паб Coyote (вул. Дзяржинскага 14/1) Дзверы / Пачатак: 18:00 / 18:40