Канцэрт „Салідарныя з Беларуссю” ў Варшаве



Канцэрт „Салідарныя з Беларуссю” дзясяты раз адбыўся ў Варшаве. Сёлета ён упершыню прайшоў у закрытым памяшканні, а не ў цэнтры Варшавы, як гэта было дагэтуль.

Юбілейны канцэрт прайшоў у варшаўскім клубе «Стадола». Гаворыць удзельнік «Салідарных з Беларуссю», лідар гурта „Жадан і сабакі”, украінскі пісьменнік Сяргей Жадан:

– Я салідарны з дзясяткамі і сотнямі маіх сяброў, якія жывуць у Беларусі. Я салідарны са сваім сябрам і калегам Андрэем Хадановічам, з якім знаёмы з 2000 году.

Жэня Ціхановіч: Я з’яўляюся адным з арганізатараў канцэрту “Салідарныя з Беларуссю-2017”. У гэтым годзе мы спрабавалі зрабіць канцэрт даволі альтэрнатыўным, запрашаючы менш вядомых і менш мэйнстрымавых музыкантаў.

Неадназначную рэакцыю слухачоў канцэрту выклікала змена традыцыйнай формулы яго правядзення. Працягваюць наведвальнікі імпрэзы «Салідарныя з Беларуссю».

Аляксандр: Вельмі мала людзей. Па-першае, месца знаходзіцца  трохі не ў цэнтры Варшавы. А па-другое, колькасць людзей з года ў год, на жаль, зніжаецца.

Томэк Бладынец: Я – польскі інжынер. Вельмі часта ўдзельнічаю ў канцэртах «Салідарныя з Беларуссю». Я падзяляю палітычнае пасланне гэтага канцэрту. Я лічу, што Беларусі вельмі патрэбныя дэмакратычныя змены.

Падчас канцэрту «Салідарныя з Беларуссю» адбыўся апошні выступ вядомага рок-гурту „Тонкі Ход”, музыкі абвясцілі аб распадзе групы.

[Not a valid template]

Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара