Канцэрт Сержука Доўгушава ў Воршы ўсё ж адбыўся



Канцэрт Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага ў Воршы ўсё ж адбыўся. Тройчы выступ забараняўся аддзелам культуры горада, аднак аршанцам удалося зладзіць кватэрнік.

Баяніст Аляксандр Ясінскі адзначыў, што ён быў падчас выступу спакойны, а вось ад Сержука Доўгушава ішлі эмоцыі:

– Я адчуваў ад Сержука такі надрыў, яму хацелася выплеснуць гэты боль. Гэта непрыемна, калі ты хочаш нешта зрабіць, а табе гэтага не даюць. У мяне нейкае такое больш філасофскае стаўленне да гэтага, бо штосьці ёсць, на што я не магу паўплываць, чаму я павінен сябе неяк растройваць, таму я быў больш менш спакойны. Ад Сержука я адчуваў надрыў, абсалютна, мне здаецца, правільны і да месца.

Беларускі тур Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага з прэзентацыяй альбома “Дарогі” на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса працягнецца канцэртамі ў Віцебску і Магілёве.

[Not a valid template]

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя