Канцэрт Таццяны Грыневіч у Варшаве
У варшаўскім кафэ “Nutka” адбыўся канцэрт вядомай беларускай спявачкі Таццяны Грыневіч. На канцэрт прыйшлі беларусы Варшавы, а таксама палякі, ды ўсе іншыя, хто цікавіцца беларускай песняй. Сярод гасцей была і беларуская паэтка-іспанка Анхела Эспіноса, якая пасля канцэрта шчыра падзякавала спявачку за добрую вечарыну.
Таццяна Грыневіч выканала шмат беларускіх песень і рамансаў. Выступала яна і разам са сваім сынам Адасем. Акрамя гэтага, спявачка распавядала прысутным пра сваю творчасць і пра дыск “Галасы паэтаў”.
[Not a valid template]Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя
