Канцэрт Таццяны Матафонавай у Брукліне
5 траўня ў грамадскай зале Сабора Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбыўся канцэрт спявачкі Таццяны Матафонавай і прэзентацыя выдадзенага ёю зусім нядаўна зборніка аўдыёзапісаў „Галасы паэтаў”.
У альбом увайшлі запісы 60 беларускіх паэтаў, якія чытаюць свае вершы. Сярод іх Якуб Колас, Янка Купала, Ларыса Геніюш, Пімен Панчанка, Наталля Арсеннева, Анатоль Сыс, Рыгор Барадулін , сучасныя паэты Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Сяржук Сокалаў-Воюш, якія адмыслова для альбома чыталі свае творы ў студыі. У выкананні Таццяны прагучалі песні на вершы Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, а таксама спявачка расказала пра працу над дыскам і выказала падзяку ўсім, хто дапамагаў ёй.
Канцэрт-прэзентацыя адбылася напярэдадні адлёту Таццяны дадому ў Менск і скончыўся цёплай сяброўскай вячэрай.
Віктар Дудараў, для Беларускага Радыё Рацыя
