Канцэрт Тацяны Грыневіч-Матафонавай у Варшаве



У пятніцу, 20 кастрычніка, Тацяна Грыневіч-Матафонава вяртаецца ў Варшаву з акустычным канцэртам.

Дата: 20 кастрычніка. Час: 18.30 (час мясцовы). Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава.

Будуць песні пад гітару і скрыпку, сумесныя тэрапеўтычныя спевы, танцы, а таксама шчырыя гутаркі — акурат тое, што нам цяпер патрэбна. 

Спадарыня Тацяна стаяла ля вытокаў аднаўлення беларускіх народных танцаў. Пра гэта, а таксама пра сваё цяперашняе жыццё ў Стамбуле яна раскажа падчас канцэрта. 

Уваход вольны.

Арганізатары