Канцэрт у падтрымку запісу новага альбому



Старэйшы беларускі рок-гурт “Крама” рыхтуе да выхаду новы альбом, сродкі на які вырашыў сабраць разам са слухачамі.

З гэтай нагоды, разам з краўндфандынгавай кампаніяй, 12 снежня ў бары Coyote адбудзецца канцэрт гурта, на якім упершыню прагучаць некаторыя новыя песні, а таксама найлепшае са шматгадовай творчасці “Крамы”.    Альбом пад працоўнай назвай “Зацменны блюз” складаецца з 10 песень і стане дзявятым у дыскаграфіі гурта. Будзь разам з намі!   12 снежня, 19:00 Бар Coyote (пр. Незалежнасці, 117А)