Канцэрт Яўгена Барышнікава ў Беластоку
У чацвер, 16 лістапада, у Беластоку адбудзецца канцэрт Яўгена Барышнікава.
Дата: 16 лістапада. Час: 19.00 (час мясцовы).
Месца: Pub BEER4U, Legionowa 14, Беласток.
Спадар Яўген прэзэнтуе новае гучанне. І такога вы, бадай што, яшчэ ня бачылі і ня чулі.
Пры дапамозе шайтан-машынак і побытавай магіі акустычная гітара гучыць у суправаджэнні сэмпліраванага камернага аркестра са струнных, духавых і нават перкусіі, але прытым без запісаных загадзя партый — усё граецца выключна ўжывую адным чалавекам.
Ці гэта магчыма і як называецца такі жанр — вырашым разам падчас канцэрта.
І наўрад ці паміж песнямі абыдзецца без вясёлых баек: пра беларускае мора, львоўскае тылавое жыццё падчас вайны ды адвечны шлях беларусаў, раскіданых па свеце.
Уваход вольны, данаты вітаюцца.
Арганізатары