Канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў Берасці



Упершыню за апошніх пяць гадоў у Берасці адбыўся афіцыйны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча. Мерапрыемства праходзіла ў малой залі Палаца культуры прафсаюзаў.

Падрабязней кажа сам выканаўца:

– Афіцыйна ў 2013-ым таксама не было, бо ўжо тады дзейнічалі чорныя спісы. Я прыязджаў на розныя канцэрты, звязаныя з “Мовай нанова”. Гэта такія падпольныя канцэрты. Але я спадзюся, што час падпольшчыны мінуў, што будуць прыгожыя залы і ўлада не будзе так нервавацца з-за маіх выступаў.

– Цудоўныя ўражанні, але, на жаль, кароткі канцэрт. Былі на “Мове нанова” з дзецьмі, спадабалася.

Канцэртная праграма трывала каля дзвюх гадзінаў, і напрыканцы наведвальнікі правялі Вайцюшкевіча апладысментамі і воклічамі “Жыве Беларусь!”.

[Not a valid template]

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара