Лявон Вольскі выступіў у Варшаве



Па дарозе ў Швейцарыю вядомы беларускі рок-музыка завітаў з канцэртам у Варшаву, дзе сабраў поўную залу слухачоў. Атмасфера падчас мерапрыемства атрымалася вельмі душэўнай і ўтульнай. Гэтым разам музыка парадаваў публіку таксама і сваімі старымі песнямі, пад гукі і словы якіх, прысутныя спявалі, танцавалі і пагружаліся ва ўспаміны.

Кажа Лявон Вольскі:

– Я працягваю творчую актыўную дзейнасць, але проста ў Беларусі цяпер, на мой погляд, не час такой актыўнай самарэалізацыі. Будуць выбары, а гэта, як вы ведаеце, звычайна, калі не трагічныя, дык драматычныя падзеі для Беларусі, і не хочацца ў гэтым ніяк удзельнічаць. У сэнсе, не хочацца граць канцэрты, прысвечаныя там розным кандыдатам, якіх зноў, хутчэй за ўсё, будуць у колькасці 10-15 чалавек.

Наступны канцэрт Лявона Вольскага пройдзе 2-га траўня ў Швейцарыі ў горадзе Базель. 6-га траўня выканаўцу можна будзе ўжывую паслухаць у Празе.

[Not a valid template]

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі

* * *

28 красавіка а 20:00 у варшаўскім клубе „NiePowiem” адбудзецца канцэрт знянацку класіка беларускай рок сцэны Лявона Вольскага.

Ён беларускі дзеяч культуры, гітарыст, вакаліст, клавішнік, аўтар музыкі і тэкстаў, аранжыроўшчык, паэт, мастак, празаік, радыёвядучы, лідэр гурта „Крамбамбуля”.

Сваю творчую дзейнасць Лявон Вольскі распачаў з легендарным гуртом „Мроя”, які паступова ператварыўся ў „Незалежную Рэспубліку Мроя” ( N.R.M.).

Канцэрт абяцае быць сапраўдным творчым вечарам з песнямі, разважаннямі, маналогамі, дыялогамі і адказамі на пытання.

Адрас: ul. Nowy Swiat, 27

10421233_873952965995233_3921006073715712590_n