Капліца Маці Божай Ружанцовай асвечана ў Дворышчы Лідскага раёна



Дарогу да мястэчка Дворышча многія аўтамабілісты і вандроўнікі называюць самай прыгожай на Лідчыне. Паабапал яе роўным радамі растуць бярозы. Па правы бок паблізу Дворышча прыцягвае ўвагу скульптура „Сэрца Езуса Хрыстуса”, у вячэрні час прыгожа падсвечаная ліхтарамі. А па левы бок – новыя могілкі з каталіцкай капліцай цікавага архітэктурнага праекту. Будынак капліцы быў пабудаваны многа год таму, але свайго адкрыцця і асвячэння дачакаўся толькі сёння. Дзеля гэтага былі прыкладзены вялікія намаганні ксяндза Юрыя Бяганскага і мясцовых жыхароў.

21 кастрычніка 2023 года мара жыхароў ажыццявілася. Біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў капліцу. Ва ўрачыстасці прымалі ўдзел святары з Радунскага і Лідскага дэканатаў, прадстаўнікі Лідскай раённай улады і Дварышчанскага сельсавета, кіраўніцтва і працаўнікі РСУП „Саўгас „Лідскі”, фундатары, госці, а таксама жыхары і шматлікія парафіяне Тракельскай парафіі.

Беларускае Радыё Рацыя