Караль Радзішэўскі ў галерэі „Ў” распавёў пра „квір”
Што такое „Квір”? Польскі мастак і выдавец Караль Радзішэўскі ў рамках сваёй менскай выставы ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў нескладовае” прэзентаваў часопіс, прысвечаны “іншасці”. „Іншасць, непадобнасць асобы ў грамадстве – гэта і ёсць так званы “квір”,” – кажа куратар галерэі, мастак Аляксей Лунёў.
– “Квір” – гэта другі, чужы. Гэта не толькі тычыцца гендэра, гэта проста другі чалавек – не падобны да іншых. Зараз сярод моладзі такое пытанне як “квір” не існуе як нейкая праблема. Маладыя людзі вельмі розныя. І яны паважаюць адзін другога. І ім цікава даведацца, як было раней. Як людзі іншай сэксуальнай арыентацыі, як людзі іншых поглядаў на жыццё маглі існаваць разам, пра гэта распавядае і выстава, і выданне Карла Радзішэўскага “дік фагазін”.
Польскі мастак зрабіў спробу пагрузіцца ў беларускую вусную гісторыю і высветліць, што з’яўляецца – або можа ўспрымацца – як „квір” у Беларусі.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота rdc.pl