«Кароль у Пінску»



«Кароль у Пінску». Такую тэматычную выставу, прысвечаную візіту Станіслава Аўгуста Панятоўскага падрыхтаваў для наведвальнікаў Музей Беларускага Палесся. Экспазіцыю адкрыюць 18 траўня – ў Міжнародны дзень музеяў. Калі і чаму апошні кароль Рэчы Паспалітай наведаў горад над Пінай, распавяла супрацоўніца пінскага музея Святлана Лазюк:

— У верасні 1784 года кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі наведаў Пінск з афіцыйным візітам па запрашэнні Матэвуша Бутрымовіча, пінскага падстарасты, які жыў тут, у Пінску. Візіт караля ў Пінск Бутрымовіч звязваў з тым, што гэта будзе спрыяць гандлю палескі таварамі на ўсёй тэрыторыі Польшчы. Прывозу тавараў з іншых рэгіёнаў каралеўства сюды, да нас у Пінск.

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі прыняў пад Пінскам вайсковы парад, прысутнічаў на закладцы палаца Бутрымовіча ў Пінску, які цяпер з’яўляецца адным з сімвалаў горада.

Беларускае Радыё Рацыя