Каронавірус: гарадзенскія музыкі пішуць песні пра гэтую хваробу



У Гародні музыкі, што засталіся без працы, пішуць песні пра гэтую хваробу. Пра музычныя асаблівасці ў горадзе распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– Гарадзенскі рок-гурт «Соцыюм» запісаў песню і стварыў кліп пра барацьбу з каронавірусам, паведамляе Hrodna.life. Музыкі ў сваім кліпе паказваюць, як змяняецца свет падчас пандэміі і выказваюць падзяку медыкам, якія працуюць у першым шэрагу барацьбы з хваробай.

Гэта песня ўжо не першая, што прысвечаная барацьбе з каронавірусам. Цягам месяца гарадзенскія музыкі розных стыляў напісалі песні на гэту тэму. Гэта былі і школьнікі, і проста музыкі, якія эксперыментавалі на тэму каронавіруса.

Большасць гарадзенскіх музыкаў, што выступалі ў кавергуртах у гарадзенскіх барах і на розных пляцоўках, засталіся без працы і цяпер у хатніх умовах спрабуюць неяк эксперыментаваць.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота: скрыншот з відэа