Каронавірус: гарадзенскія тэатры зачыненыя на нявызначаны тэрмін



У Гародні тэатры зачыненыя на нявызначаны тэрмін з-за каронавірусу  Пра тое, што адбываецца ў тэатральный сферы  і яе асаблівасці  у горадзе распавядае  наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– У самым старым тэатры ў Беларусі – Гарадзенскім абласным тэатры лялек усе прадстаўленні адмененыя ўжо цягам апошняга месяцу. Дзіцячыя прадстаўленні, якія карысталіся попытам сярод школьнікаў у канцы навучальнага году,  перанесеныя з-за каронавірусу на нявызначаны тэрмін.

У падобнай сітауцыі знаходзіцца і Гарадзенскі драматычны тэатр, які на сваёй старонцы ў сеціве не спасылаецца на пандэмію каронавіруса, аднак кажа, што ўсе спектаклі адмененыя па незалежных ад нас прычынах”. Тэатралы прапануюць гляцець спектаклі на адмысловым Ютуб-канале  https://www.youtube.com/user/TheDramagrodno/videos?view_as=subscriber  і спадзяюцца пабачыцца з гледачамі ў чэрвені 2020 года.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота rgazeta.by