Кароткая Гісторыя Беларусі – першая прэзентацыя ў Гародні



Першая прэзентацыя альбома Алеся Дзянісава “Кароткая гісторыя Беларусі” на словы Алеся Чобата  адбылася ў Гародні у дворыку “Цэнтра гарадскога жыцця”. На сустрэчу з Алесем Дзянісавым прыйшло паўсотні гарадзенцаў, і спявак быў вельмі ўсцешаны такім сяброўскім прыёмам.

Кажа Алесь Дзінісаў:

– Вельмі прыемна, што ў родным горадзе мне давялося правесці прэзентацыю, менавіта першую, а потым будзе ў Віцебску і іншых гарадах. Чаму прыемна? Таму што гэта мой родны горад, тут шмат маіх сяброў. Мне вельмі прыемна, што прысутнічаў і сам аўтар. Таксама дапамагалі мне розныя музыкі. І ўвогуле прымна, што так шмат людзей прыйшло падтрымаць.

На сустрэчу з гарадзенцамі адмыслова са Скідзеля прыехаў Алесь Чобат, аўтар тэкстаў.

– Перад тым, як рабіць работу, ён прыехаў да мяне і паказаў, што ён робіць. Амаль што ўсе песні я чуў пару гадоў назад. У мяне няма ні слыху, ні голасу, таму як я буду ацэньваць музыку. Людзі слухаюць, людзі кожны раз апладзіравалі. Можа ў яго і атрымалася? Чаму не? Тое, што яго там некуды не дапусцілі… ну не дапусцілі, ну і што? Не важна. Пройдзе нейкі час, будзе відаць, што ў нас выйшла. Творчыя планы ў мяне закончыліся. Вось апошнюю кнігу “Планета” Данута Бічэль угаварыла выдаць.

Выступ Алеся Дзянісава адбываўся пад гукі працуючага перфаратара з бліжэйшай будоўлі, аднак музыка выканаў ўсе 24 песьні з альбома, а грошы з прададзеных дыскаў пайшлі ў падтрымку Алеся Чобата.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя