Карціна Казіміра Малевіча прададзеная за $21,2 мільёна



Карціна Казіміра Малевіча «Супрэматычная кампазіцыя з палоскай ў праекцыі» стала самым дарагім лотам таргоў Sotheby’s у Нью-Ёрку, якія адбыліся ў аўторак, 16 траўня. Пра гэта ТАСС паведамілі ў аўкцыённым доме.

Карціна 1915 года пайшла з малатка за $21,2 мільёна пры ацэначным кошце ад $12 млн да $18 млн.

Малевіч жыў у Віцебску ў 1919-1922 гг., дзе выкладаў у мясцовай мастацкай вучэльні, якой кіраваў Марк Шагал.