Карціны Валянціна Губарава выйшлі на вуліцы Менска
У Менску на плошчы Якуба Коласа, у межах праекта «Мастак і горад» адкрылася выстава рэпрадукцый карцін вядомага беларускага мастака Валянціна Губарава. Трэці год запар генеральным партнёрам праекта з’яўляецца банк ВТБ.
«Мастак і горад» даўно выйшаў за рамкі проста выставы пад адкрытым небам. Праект стаў візітнай карткай Менска, а яго фармат – экспазіцыя пад адкрытым небам – дазваляе дзясяткам і сотням тысячам гараджан і гасцей сталіцы наведаць выставу.
Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта „Мастак і горад» адбылося 26 траўня. Наведаць экспазіцыю рэпрадукцый карцін Валянціна Губарава можна будзе да 10 верасня.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік