„Карты Лапіных” – гэта не проста гульня
“Карты Лапіных” – гэта першы гістарычны праект творчага згуртавання „А-чатыры” па аднаўленні гральных карт, што вырабляліся на гарадзенскай фабрыцы ў 20-40-х гадах мінулага стагоддзя і былі шырока папулярныя па ўсёй Еўропе.
За аснову былі ўзятыя дадзеныя з архіваў, гістарычныя даведкі, а таксама фрагменты знойдзеных два гады таму картаў у будынку былой фабрыкі. Кожная гральная карта калоды Лапіных адмалявана мастаком з фрагментаў арыгіналаў пад кантролем гісторыкаў.
У каралях калоды можна пазнаць выявы Казіміра Вялікага, Стэфана Баторыя, Жыгімонта Аўгуста, Яна Сабескага.
„Карты Лапіных” – не проста гульня, а цікавы і прэстыжны сувенір для беларуса і з Беларусі.
Ужо зараз можна атрымаць першыя асобнікі картаў, падтрымаўшы выхад праекта на пляцоўцы талака https://www.talaka.by/p
Беларускае Радыё Рацыя
Фота vk.com/kartylapiny