“Каштаны ў кішэнях” ад Наталлі Русецкай



Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў» папоўнілася новым выданнем – у «Кнігазборы» выйшаў другі паэтычны зборнік Наталлі Русецкай “Каштаны ў кішэнях”. Паэтка апошнія гады жыве паміж Менскам і Люблінам. Кажа адказны сакратар часопіса “Дзеяслоў” Анатоль Івашчанка:

– Гэта вершы, якія ствараліся ў прасторы паміж Менскам і Люблінам. Гэта шмат у чым падарожныя вершы. На маю думку, «Дзеяслоў» працягвае трымаць паэтычную планку. Думаю, кніжка знойдзе свайго чытача і ў самым хуткім часе будуць прэзентацыі не толькі ў Менску, але яшчэ і на шляху ад Любліна да Менска.

Нягледзячы на тое, што Наталля Русецкая нарадзілася ў Расеі ў Ніжагародскай вобласці, расла і вучылася ў Менску, а стала жыве і працуе ў Любліне, значную частку сваёй даследніцкай і творчай дзейнасці аўтарка прысвячае менавіта беларускай нацыянальнай культуры.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота lit-bel.org