Каштоўную знаходку выявілі археолагі на Замкавай гары ў Гародні
Пры рэстаўрацыі Старога замка ў Гародні адначасова з будаўнікамі працуюць археолагі. Даследаванні вядуцца адразу на некалькіх участках.
Паралельна археолагі вывучаюць грунт, які здабываецца падчас ўстаноўкі паль. „Прасейваем зямлю ўперамешку з пяском і адбіраем элементы, якія прадстаўляюць археалагічны інтарэс. Звычайна тут сустракаюцца цвікі, часткі керамікі, косткі”, – распавяла загадчыца аддзела археалогіі гісторыка-археалагічнага музея Наталля Кізюкевіч.
Нядаўна навукоўцамі была знойдзена накладка, як мяркуецца залатая, якая адносіцца да перыяду XII-XIII стагоддзяў. Хутчэй за ўсё, яна ўпрыгожвала абраз ці кнігу.
Дарэчы, гэта не першая каштоўная знаходка, выяўленая за час работ у Старым замку. У кастрычніку 2017 года ў пласце, які адносіцца да канца XIV – пачатку XV стагоддзя, знайшлі жаночы залаты пярсцёнак.
Сярод знаходак – таксама арнаментацыйная накладка таго ж перыяду з металу.
Археолагі выявілі тут металічную пацерку, якая хутчэй за ўсё была часткай ўпрыгажэння, і прадмет, які характарызуе побыт нашых продкаў: рыбалоўную снасць – блешню, якая захавалася ў даволі добрым стане.
Зусім нядаўна былі знойдзены цагліны з выявай герба «Колюмны», якім карыстаўся князь Вітаўт.