Касмічныя творы Дар’і Багаслова



Гарадзенская мастачка і кампазітар Дар’я Багаслова прадставіла ў гарадзенскім метадычным цэнтры народнай творчасці сваю зборную выставу. Экспазіцыя мае назву “Зрэз Рэальнасці” і паказвае творы мастачкі за апошнія 10 год творчай дзейнасці.

c6605bfb-9e4c-4a80-9a2d-8ab6a9c63582

Творы на выставе – нібы ўяўленні космасу. Усе працы звязаныя адной творчай стужкаю і ўпершыню экспануюцца ў Гародні. Папярэдняя выстава Дар’і была ў Менску ў 2008-м годзе.

У чым адметнасць гарадзенскай выставы? Пра гэта Дар’я Багаслова расказала слухачам Беларускага Радыё Рацыя:

– Кожнай карцінай я выказваю пэўны зрэз унутранага космасу. Можна сказаць, што гэта маляўнічая канцэпцыя ўсяго майго жыцця, бо ёсць розныя перыяды творчасці, якія судакраналіся з рознымі падзеямі ў жыцці, перажываннямі, зменай светаўяўлення. Я прадставіла 29 самых моцных, на мой погляд, прац. З 2008 па 2016 год.

Наведнікі выставы:

– Усе вобразы незямныя, нетутэйшыя. Звязаныя з нейкімі касьмічнымі формамі, прысутнічае рэвалюцыйны дух мадэрнізму.

– Карціны з вельмі незвычайнымі сюжэтамі, якія не кожны дзень можна ўбачыць. Цікавая гульня фарбаў і вобразаў.

На выставу завіталі студэнты каледжа мастацтваў, сталыя гарадзенцы ды музыкі, што граюць у розных гарадзенскіх гуртах . Пасля адкрыцця выставы адбыўся невялічкі канцэрт гурта “Раса летуценнікаў”, у якім выступае Дар’я Багаслова.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня