Касцёл у Беларусі адмяніў праз COVID-19 традыцыйныя калядныя сустрэчы



Касцёл у Беларусі адмяніў праз COVID-19 традыцыйныя калядныя сустрэчы і дзяленне аплаткай. На гэты конт мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выдаў распараджэнне, якое публікуе партал catholic.by.

У распараджэнні між іншым гаворыцца, што адмяняюцца традыцыйныя калядныя сустрэчы і дзяленне аплаткай з удзелам іерархаў; разам з тым, у парафіях, паводле разважлівага меркавання пробашчаў, прадстаўнікоў розных катэгорый вернікаў можна запрасіць на святую Імшу ці іншае адмысловае набажэнства, памаліцца ў іх інтэнцыі і сімвалічна падзяліцца з імі аплаткай;

традыцыйнае пастырскае наведванне сем’яў можа адбывацца выключна па запрашэнні канкрэтнай сям’і ці асобы з захаваннем медыцынскіх рэкамендацый;

традыцыйныя батлейкі-яслі ў касцёлах і капліцах або побач з імі неабходна ўсталяваць такім чынам, каб выключыць магчымасць утварэння каля іх натоўпу.

Беларускае Радыё Рацыя