Касцёл ушаноўвае Францішка Скарыну
Набліжаецца вялікі юбілей перакладу Бібліі Францішкам Скарынам. У менскай парафіі святых Сымона і Алены вырашылі з размахам адзначыць гэтую падзею.
Ужо ў нядзелю 6 жніўня ля Чырвонага касцёла, што на Плошчы Незалежнасці, пасля галоўнай Святой Імшы распачнуцца “Скарынаўскія чытанні”, гаворыць ксёндз-пробашч Уладыслаў Завальнюк:
– Гэта вялікае наша свята. У 11 гадзін будзе служыць у храме Святую Літургію шаноўны мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Пасля выйдзе да людзей, будзе асвячэнне, слова і, канешне, ён распачне “Скарынінскія чытанні”. Таму заахвочваю ўсіх да гэтай падзеі ўдзячнасці.
Апроч чытанняў псалмоў, менская парафія вырашыла яшчэ дадаткова ўшанаваць беларускага першадрукара. У знак 500-гадовага юбілею перакладу Бібліі, вернікі назвалі касцельны сад імем Францішка Скарыны.
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара