Кася Сянкевіч: Паэзія – гэта своеасаблівы від тэрапіі
«Паэзія – гэта своеасаблівы від тэрапіі» – лічыць Кацярына Сянкевіч. Паэтка паходзіць з Нарвы, што ў Гайнаўскім павеце. З’яўляецца самым маладым сябрам Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Каця Сянкевіч распавяла нашаму радыё пра тэматыку сваіх вершаў:
– Апошнія 10 гадоў я пісала толькі пра свае ўласныя эмоцыі. Часам у гэты спосаб я вырашала свае ўнутраныя праблемы – калі запісала штосьці на паперы – то ўсё бачна, як на далоні. Калі я пішу вершы, я ўвогуле не звяртаю ўвагі на паэзію, якую чытала, я думаю толькі пра свае пачуцці, як пра адну сапраўдную рэч, якую я магу ведаць.
Кацярына Сянкевіч выдала ўжо два зборнікі паэзіі: «Дачка ружы» ў 2011 годзе і «Гарбата з незабудак», якая выйшла ў Менску ў 2014 годзе.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя