Кацярына Саладуха: Прыходзьце на канцэрты, няма чаго баяцца



Мужчынскі хор „Унія” стаў удзельнікам чацвёртага па ліку канцэрту, якія штосуботу ладзяцца ў менскім Чырвоным касцёле ў межах „Малітваў Беларусі”. 

Ідэю праекта агучыла кіраўніца Кацярына Саладуха:

– Ідэя гэтага праекта з’явілася ў Аляксандра Чахоўскага, кіраўніка музычнага „Дома класіка”, далучыцца ён запрасіў нас. Цэнтр культурных ініцыятыў ArtsKiT, непасрэдна мяне. Мы падтрымалі з радасцю таму, што нам падаецца таксама, як Аляксандру і ўсім яго паплечнікам, што гэта вельмі важная, своечасовая ініцыятыва. Мучычнымі малітвамі аб’яднаць наш народ, народ Беларусі, падтрымаць, даць веру, даць святло і надзею.

Атрыманыя падчас серыі канцэртаў сродкі накіроўваюцца на падтрымку Чырвонага касцёла і дзеячаў культуры, якія пацярпелі ў Беларусі за апошні час.

 

Беларускае Радыё Рацыя