Казачная сядзіба Надзеі Салейкі



У Слоніме ў мікрараёне Альбярцін ёсць прыгожая і вялікая сядзіба. Яна прыцягвае ўвагу здалёк сваімі рознымі скульптуркамі і казачным афармленнем. Гэтая сядзіба належыць мастачцы-дэкаратару Надзеі Салейка. У самім доме на другім паверсе знаходзіцца музей яе прац. Мастачка прыдумала, як рабіць гліняныя рэчы пад металічныя, прычым так, што не ўсе адразу могуць зразумець гліняныя яны ці з металу.

Сядзібу Надзеі Салейкі ў год наведваюць тысячы людзей з розных куткоў Беларусі, а таксама з іншых краін. Мастачка ў сваёй сядзібе наладжвае творчыя сустрэчы. Бо яна не толькі малюе, але і піша вершы, выдала зборнік уласных твораў, а таксама грае на гітары.

У суботу, 28 ліпеня, у сядзібе Надзеі Салейкі адбылася чарговая творчая сустрэча. У ёй прынялі ўдзел паэты, музыкі і барды з многіх гарадоў Беларусі. Некалькі гадзін у сядзібе Салейкаў гучалі песні, вершы, ішла размова пра любоў да творчасці, да Бога, да сваёй Айчыны.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара