„Казкі” на Каляды



Супольны калядна-навагодні, дабрачынны праект „Казкі” прэзентавалі ў Менску. Цалкам музычным – праект назваць цяжка, бо імпрэза складаецца з відэа, графікі ды ўласна музыкі.

kazki141225_2

Расказвае лідар гурта „Босае сонца” Алесь Кот-Зайцаў:

– Гэта і відэакліп, які зрабіў малады беларускі рэжысёр Арцём Лобач, і песня, якую запісалі чатыры гурты: „Босае сонца”, „Zui”, „Navi” і „HURMA”. Таксама гэта аўтарскія паштоўкі, афішы і графіка мастачкі Вольгі Кузміч, якая намалявала нас такімі катамі. Увогуле гэта такая спроба зрабіць нешта прыемнае для беларусаў на Каляды, на Новы год, на святы, падарыць нейкую такую вось казку.

Першая імпрэза з абяцанага цыклу дабрачынных акцый сабрала багата людзей і, адпаведна, дапамогі дзеткам. Арганізатары спадзяюцца на такую ж актыўнасць аўдыторыі ў час наступных акцый.

[youtube id=”MidFtjtqj2c”]

Беларускае Радыё Рацыя