Казку пра „Зубное шчасце” можна пабачыць у Гародні
У нядзелю, 22-га верасня, у гарадзенскі Цэнтр гарадскога жыцця запрашаюцца маленькія беларусы. Іх увазе прапануецца дзіцячы спектакль пад назвай „Зубное шчасце”.
Пастаноўка Васіля Дранько-Майсюка. Ён жа і адзіны выканаўца гэтай казкі. Казка, пра дзіцячы страх перад стаматолагам і як яго пераадолець, разлічана на дзетак ад трох гадоў. Пачатак беларускага спектакля а 12.00 гадзіне. Уваход вольны.
