«Керамічны посуд Х-XVIII стст. » з полацкай калекцыі
У зале Музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка працуе выстава «Керамічны посуд Х-XVIII стст. ».
Керамічны посуд з’яўляецца самым распаўсюджаным відам археалагічных знаходак, а таксама важнай рэчыўнай крыніцай, якая дазваляе надзейна датаваць археалагічныя помнікі. Багаты керамічны матэрыял, які захоўваецца ў фондах Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, сведчыць пра высокі ўзровень вытворчасці бытавой керамікі ў Полацку.
У перыяд IX-ХV стст. у Полацку ўжываўся невялікі асартымент керамічнага посуду, які меў досыць простую форму (гаршкі, патэльні, міскі, збаны).
З цягам часу форма ўскладнялася, з’яўлялася новая, і ўжо ў XVI-XVIII стст. існавала вялікая колькасць разнастайнага па форме і прызначэнні ганчарнага посуду.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Васіля Кроквы.